Напоі
ЧАЙ З МАЦЯРДУШКАЙ
2-3 чайныя лыжкі мацярдушкі, 200 г воды.
Мацярдушку заліць кіпенем і настаяць. Піць можна пасля астуджэння і ў сумесі з ліпавым чаем. У якасці заспакойлівага сродку напой можна спалучаць з такой жа дзеляў мелісы.
МАЙОРАНОВЫЙ ЧАЙ
2 чайныя лыжкі маярану на 200г кіпеню
Маяран заліць кіпенем і настойваць 15 мінуць. Піць два разу ў дзень пры парушэннях стрававання, недахопе страўнікавага соку, прастудзе як дадатак да лячэння, прызначанаму лекарам.
МЯТНЫ ЛІКЁР
2-4 сталовыя лыжкі нарэзанага свежага лісця, 0,75 л гарэлкі, 200 г цукры, разведзенага ў 0,25 л воды.
Лісце мяты ўкласці ў бутэльку з гарэлкай, добра зачыніць коркам і настойваць на святла 3 тыдні. Затым сцадзіць і змяшаць з астылым сіропам, прыгатаваным з цукру і воды. Ужываць па адной чарцы пры хваробах стрававальнага гасцінца.
ЧАЙ З МЯТАЙ
2 чайныя лыжкі сушонай мяты, 200 г кіпеню
Лыжачку сушонай мяты заліць кубкам кіпеню і настаяць. Ужываецца пры парушэннях стрававання, хваробы жоўцевай бурбалкі і дыярэі. Гэты гаючы чай нельга піць вялікімі дозамі і занадта часта.
МЯТНЫ СІРОП
500 г цукровага пяску, 0,5 л воды, 50 г свежага лісця мяты
У эмаляваны посуд ці посуд з вогнетрывалага шкла ці керамікі наліць ваду, паступова ўсыпаць цукар і, увесь час памешваючы, давесці да кіпення. Зняць пену. Калі сіроп будзе гатовы, дадаць нарэзанае лісце мяты і зноў перакіпяціць. Затым посуд зняць з агню, шчыльна зачыніць вечкам і настойваць каля гадзіны.
Затым сіроп сцадзіць і разліць у бутэлькі. Сіроп можна ўжываць пры адсутнасці апетыту, дрэнным страваванні і прастудзе - тры разу ў дзень па сталовай лыжцы, але пасля кансультацыі з лекарам.
ЧАЙ З БОГОРОДСКОЙ ТРАВОЙ
3 чайныя лыжкі сушонай травы, 0,25 л воды.
Траву заліць кіпенем і настойваць 15 мінуць. Посуд накрыць вечкам. Пры прастудзе піць штодня па 2 кубкі, падсалоджаныя мёдам. Гэту настойку можна выкарыстоўваць і для апалосквання валасоў, паласканні рота, апрацоўкі запалёнай тоўстай скуры твару.
|